Актывісты Берліна выйшлі учора да амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), каб выразі…

Актывісты Берліна выйшлі учора да амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), каб выразіць салідарнасць з палітычнымі вязьнямі і ўшанаваць вядомых творцаў, якія зрабілі каштоўны ўклад у духоўную спадчыну Беларусі:

Магдалена Радзівіл (8.7.1861-1945), шчырая патрыётка, якая была адной з першых магнатаў, якія назвалі сябе беларусамі, асьветніца, якая адкрыла ў сваіх уладаннях першыя 7 беларускіх школ і сама размаўляла па-беларуску, мецэнатка, без якой цяжка сабе ўявіць поспех Беларускага адраджэння першай паловы 20 ст., якая фінансавала беларускія выдавецтвы, у тым ліку «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша Ніва», газеты, аказывала матэрыяльную падтрымку ў выданні кніг М. Багдановіча, К. Буйло і інш. , маёнтак якой у Кухцічах наведвалі многія дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху, прывабная і эмансіпаваная жанчына, даволі абыякавая да свецкіх умоўнасцяў, якая праігнаравала запрашенне наведаць Варшаву падчас візіту Мікалая I і запрашэнне на баль ад генерал-губернатара Варшавы, незалежная і вольная, яна выклікала абуренне свету і тым, што ў 43 гадовым узросце закахалася і выклікала неверагоднае пачуццё ў 24- гадовага Мікалая Радзівіла, які стаў яе другім мужам і падзяляў яе погляды на беларускую справу, палітычная уцякачка, якая вымушана была з 1918 г. пакінуць радзіму і жыць ў Польшчы, Літве, Германіі і Швайцарыі, якая і адтуль працягвала дапамагаць нацыянальнаму руху Беларусі, памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі і толькі ў 2018-га яе прах быў вернуты на радзіму.

Уладзімір Някляеў (нар. 9.07.1946), выдатны паэт, палітык і грамацкі дзеяч, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году, зьбіты да непрытомнасці ў цэнтры Менска і з чэрапна-мазгавой траўмай трапіўшы ў шпіталь хуткай дапамогі, якога праз некалькі гадзінаў выкралі адтуль супрацоўнікі спэцслужбаў і кінулі ў СІЗА КДБ, абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», які з моманту збіцця да пераводу пад хатні арышт перанёс чатыры гіпэртанічныя крызы і ня меў магчымасці сустрэцца з адвакатам, а у 2011 годзе абвінавачваны за «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх», былы палітычны вязень, вымушана эміграваць з радзімы, але нязломна прадоўжвае змагацца з рэжымам і пісаць у эміграцыі цудоўные вершы.

Мы ганарымся слаўнымі творцамі і шчырымі патрыётамі Беларусі!
Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Не прабачым царскіх, савецкіх і сённяшніх катаванняў лепшых беларусак и беларусаў!

Жыве Вольная Беларусь !
Слава Украіне
!
Героям слава
!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну