Беларусы сабралі ўжо больш за 40 000€ на аперацыю Віталю Тысеву — засталося каля 5 000€ і яе пачнуць…

Беларусы сабралі ўжо больш за 40 000€ на аперацыю Віталю Тысеву — засталося каля 5 000€ і яе пачнуць рабіць

Нагадаем, падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему.

Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць аперацыю. Гісторыю мужчыны распавядала «Радыё Свабода».

Для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе 55 100 еўра. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору
zrzutka.pl/46phux