У Берліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў, ахвяр царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў:
Зьміцер Дашкевіч (нар.20.07.1981), які з 2001 удзельнічаў у абароне Курапатаў, быў лідэрам «Маладога фронту» (2003- 2013), упершыню затрыманы У 2006 годзе, нязломны беларускі патрыёт і пісьменнік і палітвязень, які мусіў выйсці на волю 11.07.23, аднак на яго завялі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Свабоду палітвязням!
Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі! Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!
Не прабачым царскіх, савецкіх і сённяшніх катаванняў лепшых беларусак и беларусаў!
Жыве Вольная Беларусь! Слава Украіне! Героям слава !