Беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню возьме ўдзел у штогадовым Дні РыгіАсацыяцыя беларусаў Латвіі «С…

Беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню возьме ўдзел у штогадовым Дні Рыгі

Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка» размясціць свой стэнд на Ратушнай плошчы ў суботу, 19 жніўня 2023 г., з 14.00 да 23.00.

Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнага беларускага народнага мастацтва пройдуць майстар-класы па вырабе выцінанкі i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Сучасную Беларусь прэзентуюць працы Вольгі Якубоўскай, а таксама мастачка правядзе майстар-клас па жывапісе акрылам на шоперах.

Для самых маленькіх удзельнікаў будуць настольныя гульні на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, а таксама ўзораў нацыянальных арнаментаў.

У забаўляльнай зоне можна будзе зрабіць аквароспіс з беларускай сімволікай, плануецца таксама фотазона з работай Вольгі Якубоўскай «Коцiкі Свабоды ў Рызе».

З галоўнай сцэны ў 16:15 ад беларускай дыяспары горад павiншуе запрошаны да нас Лявон Вольскi. Зачынiць беларускае аддзяленне хор «Frachori», выканаўшы варыянт латышскага гімна «Saule, Pērkons, Daugava» на беларускай мове як сімвал падтрымкі Латвіяй Вольнай Беларусі.

На набыццё інструментаў і неабходных матэрыялаў для правядзення майстар-класаў, друку прэзентацыйных матэрыялаў, вырабу фотазоны неабходна 400€. Дапамагчы ўдзелу беларускага стэнда на Дні Рыгі вы можаце, зрабіўшы ўнёсак на платформе OpenCollective opencollective.com/supolka_lv, а таксама грашовым пераводам праз Wise /Paysera / Swedbank.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Belaruskaja Supolka ū Latvii – Open Collective

Association Supolka was organized in August-October 2020 by the efforts of Belarusians living in Latvia.