9 жніўня для беларусаў з усяго свету стаў Днём Годнасці – адначасова балючым і святочным
Для нямецкіх беларусаў гэта таксама і дзень народзінаў RAZAM, калі мясцовыя беларусы ўпершыню “пабачылі” адзін аднаго і аб’ядналіся.
“Сёлета мы зноў збіраемся у садзе Haus der Statistik на нефармальную дваровую сустрэчу – для знаёмства, для падтрымкі, для ціхага адзначэння гэтай светлай і сумнай гадавіны. Дакладна будуць дранікі – і прэм’ера у Нямеччыне кароткаметражнагафільму «ЧинЧины пролетели кукушкой» ад каманды ЧынЧынЧэнэл, рэжысёра Андрэя Кашперскага”.