Мы – ініцыятыва “Вольныя”. Наша мэта – дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да нармальнага жыцця пасля адбыцця тэрміну ў месцах зняволення.
Як мы дапамагаем?
Пасля вызвалення вольным палітвязням можа спатрэбіцца медыцынскае абследаванне, грошы, новая праца ці псіхалагічная падтрымка. У гэты час мы будзем побач, дапаможам знайсці ўсё неабходнае, звяжам Вольнага/Вольную з патрэбнымі экспертамі і ініцыятывамі, атачым клопатам.
Для кожнага, хто захоча стаць ментарам, мы ,сумесна з псіхолагам, падрыхтавалі адукацыйную праграму. Больш таго, падчас працы з намі, ментары ўвесь час знаходзяцца ў кантакце з нашай камандай, якая заўсёды дапаможа знайсці лепшую прапанову па запытаце Вольных, зарэнтуе.
Таксама мы хочам абмяркоўваць дапамогу вызваленым палітвязням з палітыкамі ў розных краінах і прапанаваць арганізоўваць праграмы дапамогі для іх. Мы будзем рады даваць інфармацыю для сустрэчы з імі.
Калі Вы жадаецце стаць ментарам_кай “Вольных” проста запоўніце нашую анкету!
А Калі Вам, Вашым блізкім, сябрам патрэбна дапамога, пішыце нам!
Сачыць за нашай дзейнасцю вы заўседы можаце у нашых сацыяльных сетках, Instagram, Facebook, Telegram!
А таксама на нашым сайце: https://www.volnyja.com
Таксама нас можна падтрымаць на Patreon і на BySol.