Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно сустрэлася з дарадцай муніцыпалітэта Модэны Аннай Марыяй Лука Марандзі, якая займаецца міжнародным супрацоўніцтвам
Сярод іншага размаўлялі пра прыём уцекачоў, пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, пра дапамогу, якую Юлія і іншыя актывісты спрабуюць атрымаць ў Італіі. Таксама зацвердзілі шэраг мерапрыемстваў, звязаных з Беларуссю, у прыватнасці, культурніцкія праекты.
“Мы ўдзячныя муніцыпалітэту Модэны і яго прадстаўнікам за іх выдаткаваны час, за ўвагу падчас размовы, за салідарнасць. Ужо цяпер важна займацца ўсталяваннем міжнародных адносін для будучай Беларусі – свабоднай і дэмакратычнай.”
Народныя Амбасады | Ананімны зварот