Народная амбасада Беларусі ў Нямеччыне падрыхтавала кароткую інфармацыю пра Deutsche Passersatzpapiere für Ausländer (замена дакументаў на нямецкі пашпарт для замежнікаў):
Што гэта такое:
Der Reiseausweis für Ausländer (пашпарт замежніка) – гэта часовы дакумент, які выдае Нямеччына для замежных грамадзян, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, і не маюць магчымасці атрымаць пашпарт сваёй краіны.
Хто можа атрымаць:
• Асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Нямеччыны з законным статусам (напрыклад, па віду на жыхарства або часовай абароне).
• Асобы, чый нацыянальны пашпарт быў страчаны, скрадзены, знішчаны або скончыўся яго тэрмін дзеяння.
Як атрымаць:
• Звярніцеся ў мясцовае аддзяленне замежных спраў або міграцыйную службу (Ausländerbehörde) у вашай федэральнай зямлі. Там вас азнаёмяць з працэдурай і дадуць неабходныя фармуляры.
• Падайце заяву і падайце дакументы, якія пацвярджаюць ваш статус і неабходнасць у Reiseausweis für Ausländer для часовых падарожжаў ці ўнутры Нямеччыны.
Умовы атрымання:
• Немагчымасць атрымання нацыянальнага пашпарта разумным спосабам.
• Законнасць пражывання на тэрыторыі Нямеччыны.
• Неабходна асабістая яўка.
Важна ведаць:
Der Reiseausweis für Ausländer (пашпарт замежніка) – гэта часовы дакумент, які дазваляе вам легальна знаходзіцца і падарожнічаць унутры Германіі і ў некаторых выпадках у іншых краінах. Гэты дакумент не замяняе ваш нацыянальны пашпарт у поўным аб’ёме і можа мець абмежаванні ў адносінах да міжнародных паездак. Перад паездкай за мяжу ўдакладніце патрабаванні краіны назначэння да ўезду і пашпартных дакументаў.
Афармленне дакумента займае прыкладна 4-6 тыдняў. Мы рэкамендуем падаваць заяву не пазней як за 10 тыдняў да заканчэння тэрміну дзеяння вашага пашпарта.
Карысныя спасылкі і прававая аснова:
• § 4 Aufenthaltsverordnung – Deutsche Passersatzpapiere für Ausländer
• § 5 Aufenthaltsverordnung – Allgemeine Voraussetzungen der Ausstellung des Reiseausweises für Ausländer
• Прыклад заявы па гэтай спасылцы
• Каб знайсці больш інфармацыі аб магчымасці падачы заявы, увядзіце ў пошукавіку “reiseausweis für ausländer beantragen” і дадайце назву вашай федэральнай зямлі.
Улічваючы палітычную сітуацыю і актуальную небяспеку пры наведванні Беларусі, Reiseausweis für Ausländer можа стаць для беларускіх грамадзян важным дакументам для легальнага знаходжання ў Нямеччыне і падарожжаў. Не забудзьцеся пракансультавацца з мясцовымі міграцыйнымі ўладамі для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і інструкцый па атрыманні гэтага дакумента.
Беражыце сябе!