«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Зварот Святланы Ціханоўскай да ААНЗараз беларуская лідарка знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН. Яна
звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў:
«Я прашу Арганізацыю Аб’яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску. Таксама
заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.
Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я
прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа».
Таксама Ціханоўская адзначыла, што беларуская дзяржава не выконвае свае абавязкі перад грамадзянамі, а Лукашэнка – не прадстаўляе беларускі народ, таму
ён і яго памагатыя павінны быць выключаныя з форумаў ААН. Зараз беларуская лідарка знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН. Яна звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў:
«Беларуская дзяржава больш не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі. Яна ўжо пазбавіла людзей права звяртацца ў суды…