Быць ці не быць выбарам у КР? Дэбаты па новым складзе29 верасня а
19:00 па Менску на YouTube-канале Каардынацыйнай рады пачнуцца адкрытыя дэбаты
«Новы склад КР: быць ці не быць выбарам у КР».
Фармат дэбатаў пройдзе ў форме кароткіх выступаў сяброў і сябровак Каардынацыйнай рады, якія маюць супрацьлеглыя пазіцыі па пытанню выбараў у КР. Пасля дэбатаў пройдзе агульнае галасаванне адносна фармавання наступнага складу КР праз выбары.
Нагадаем, што паўнамоцтвы дэлегатаў КР заканчваюцца
8 лютага 2024 года. Парадак абрання новых дэлегатаў неабходна вызначыць у тэрмін не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў, то бок
да 8 лістапада 2023 года.
Зараз наконт фармавання новага складу КР існуюць наступныя пазіцыі:
– фармаванне праз выбары грамадзянамі Беларусі ўсіх дэлегатаў;
– фармаванне праз выбары грамадзянамі Беларусі адной часткі дэлегатаў і дэлегаванне ад арганізацый грамадзянскай супольнасці іншай часткі дэлегатаў;
– фармаванне праз іншую працэдуру, без выкарыстання выбараў грамадзянамі Беларусі.
Удзельнiкi: «ЗА выбары»
Раман Кісляк
Зміцер Крук
Андрэй Курэйчык
Андрэй Ягораў
«СУПРАЦЬ выбараў»
Яўген Караулаў
Аляксандр Адамянц
Вольга Кавалькова
Ян Рудзiк
https://youtube.com/live/T-mnNMoU8ls