Я/МЫ ПАЛІНА – флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларус…

Я/МЫ ПАЛІНА – флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларусаў з палітзняволеннай Палінай Шарэнда-Панасюк, якая 1000 дзён знаходзіцца за кратамі рэжыму лукашэнкі

Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – у сістэмы не будзе шанса на перамогу.

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Важна для відэа: можна адзін ці некалькі чалавек у ланцужку, але важна злева і справа толькі рукі, тады выглядае як быццам адзін горад перадае плакат наступнаму. Перадаваць справа налева, відэа гарызантальнае, у ідэале на фоне гарадской славутасці.

Відэа дасылаць @Neweragodna да 01 кастрычніка 22.00 (па Менску).

Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла
!

#палітвязні
#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну