Я/МЫ ПАЛІНА – флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларусаў з палітзняволеннай Палінай Шарэнда-Панасюк якая 1000 дзён знаходзіцца за кратамі рэжыму лукашэнкі
Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – у сістэмы не будзе шанса на перамогу.
Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!
Сапраўдныя героі Новай Беларусі знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі, Мы памятаем пра кожнага палітзняволеннага і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні.
Перамены непазбежныя!
Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну