Заява Фракцыі Адказнага Партнёрства Каардынацыйнай рады Беларусі з нагоды падзеяў у Ізраілі
Фракцыі Адказнага Партнёрства адназначна асуджае злачынствы тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС і яе саюзнікаў, выказвае сваю поўную салідарнасць з народам Ізраіля і прызнае права дзяржавы Ізраіль на абарону сваіх людзей і межаў усімі даступнымі яму сродкамі.
Мы лічым, што публічная падтрымка Ізраіля – гэта пытанне этычнай цэласнасці, палітычнай адказнасці і прыхільнасці ідэям гуманізму, на якіх заснавана любое свабоднае грамадства.
Мы вельмі расчараваныя і ўстрывожаныя тым, што Каардынацыйная рада Беларусі, якая адлюстроўвае настроі і ідэі беларускага грамадства, не змагла сфармаваць кворум пры выяўленні сваёй адназначнай пазіцыі ў дачыненні да забойства мірных людзей, гвалту над дзецьмі, старымі і жанчынамі. Мы не можам заставацца ў баку і вымушаны выступіць з уласнай заявай.
Мы спадзяемся, што нашая заява будзе пачутая. Мы, беларусы, ведаем, што ў такія хвіліны людзям, якія знемагаюць ад болю, патрэбныя не штампы “глыбокай заклапочанасці”, а словы шчырага спачування і падтрымкі.
Чытайце заяву цалкам па спасылцы: https://rada.vision/by/zayava-frakcyi-adkaznaga-partnjorstva-kaardynacyjnaj-rady-belarusi-z-nagody-padzeya-u-izraili
#Ізраіль #КР
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Дэлегаты Фракцыі адказнага партнёрства Каардынацыйнай рады Беларусі асуджаюць жахлівыя злачынствы, якія прывялі да гібелі мірных людзей у Ізраілі. Няма аніякага апраўдання жорсткім забойствам нявінных ахвяр, уключаючы старых і дзяцей, утрыманню і нечалавечым…