Вольга Гарбунова запрашае далучыцца да анлайн-дыскусіі, прысвечанай праблемам палітзняволеных жанчын…

Вольга Гарбунова запрашае далучыцца да анлайн-дыскусіі, прысвечанай праблемам палітзняволеных жанчын

Анлайн-дыскусія пачнецца сёння а 19-й гадзіне па мінскім часе

«У Беларусі больш за 200 палітзняволеных жанчын. Іх жыццё, жыццё іх сем’яў і блізкіх кардынальна змянілася з арыштам і зняволеннем. Падчас нашай размовы з каардынатаркай праектаў у нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights Ганнай Лімантавай мы абмяркуем, у якіх умовах знаходзяцца беларускі, якія трапілі ў турму па палітычных прычынах, чаму гэтая група з’яўляецца асабліва ўразлівай, хто і як займаецца абаронай правоў палітзняволеных у Беларусі і якая падтрымка ім неабходная і магчымая ў бягучай сітуацыі. Мадэрыраваць дыскусію будзе актывістка Наста Базар. Запрашаю ўсіх неабыякавых падключыцца!»

Далучыцца да анлайн-дыскусіі можна па спасылцы.

@CabinetBelarus