Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Нашай краінай кіруе чалавек, пазбаўлены цвярозага розуму і мара…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Нашай краінай кіруе чалавек, пазбаўлены цвярозага розуму і маральных нормаў. Мы патрабуем змены ўлады і сапраўдных выбараў. Такіх, якія прайшлі на тым тыдні ў Польшчы.

Тысячы бязвінных беларусаў знаходзяцца ў турмах праз свае перакананні. Палітвязні пакутуюць ад дрэнных умоў, адсутнасці медычнай дапамогі і здзекаў. Гэта непрымальна! Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, справядлівасці і законнасці!

Наша краіна не павінна падтрымваць тэрарыстаў. Мы патрабуем спынення супрацы з тэрарыстамі!

Разам мы мацнейшыя i павінны змяняць будучыню нашай краіны!”

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну