Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

“КУПАЛА. ПАЧАТАК” у Беластоку! Прэм’ера, на якую трэба трапіць.Музычны спектакль па матывах п’есы Ул…

*

“КУПАЛА. ПАЧАТАК” у Беластоку!
Прэм’ера, на якую трэба трапіць.


Музычны спектакль па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц” ад Варшаўскага тэатра лялек “Батлейка+” і Хора вольных беларусаў.

Гледачы трапяць у вёску, дзе нарадзіўся знакаміты зямляк, пазнаёмяцца з яго сябрамі і паплечнікамі, пачуюць расповед пра пачатак творчага шляху Янкі Купалы і тое, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, на чым грунтаваўся яго выбар.

Сапраўдная батлейка, кранальныя спевы, унікальная музычная афарбоўка, інтэрактыў, смех, месцамі праз слёзы – тое, што чакае гледачоў. Спектакль разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей.

Калі: 15.00 субота 4 лістапада

Дзе: Беларускі Хаб “Новая зямля”
ul. Wyszyńskiego 6A, Białystok.

Уваход вольны, без рэгістрацыі.

Данаты на падтрымку праекта вітаюцца.

* Запрашайце сваіх польскіх знаёмых для знаёмства з беларускай традыцыяй і культурай: падрыхтаваныя буклеты на польскай мове з апісаннем сюжэту і перакладам песень.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну