Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларуска…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя.
Сёння мы называем яе “Ноч расстраляных паэтаў”. Таленавітыя і сумленныя людзі былі фізічна знішчаны тагачасным рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, вольны дух,  авантурызм, новы стыль ў паэзіі, прага да жыцця і цяпер працягваюць натхняць нашых сучаснікаў. На нядзельнай акцыі ў цэнтры Варшавы мы ўзгадалі імёны рэпрэсаваных i закатаваных паэтаў, чыталі іх вершы i спявалі iх песні, каб аддаць пашану памяці нашым выдатным творцам”.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну