«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны»,…

«ЕС будзе падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі трэба на яго шляху да дэмакратычнай краіны», — Жазэп Барэль

У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, які быў абвешчаны ў памяць пра 31-гадовага Рамана Бандарэнку, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль выступіў з заявай у падтрымку беларускага народу, які працягвае адстойваць дэмакратыю і свае фундаментальныя правы і свабоды, нягледзячы на жорсткі ўціск.

«Еўрапейскі саюз разам са сваімі міжнароднымі партнёрамі знаходзіцца ў авангардзе дзеянняў па забеспячэнні падсправаздачнасці ў рамках арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Міжнароднай платформы па прыцягненні да адказнасці для Беларусі – незалежнай і бесстаронняй платформы для збору, праверкі і захавання дакументацыі і доказаў сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года».

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/113309