Школа народнай дыпламатыіПаважаныя сябры!Мы працягваем цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У п…

Школа народнай дыпламатыі

Паважаныя сябры!
Мы працягваем цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У панядзелак, 4 снежня ў 21:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю Таццяна Мартынава.

Таццяна – заснавальніца руху “Хопіць баяцца!”, “Пенсіянеры 97%”, галаўная медыяэкспертка Беларусі ва Украіне. Яе YouTube–канал працягвае пашыраць свой уплыў на беларускую, украінскую і, нават, расейскую аўдыторыю. Сама сябе яна клічыць «перакладчыцай з эльфійскага».

Тэма лекцыі: Сучасныя магчымасці інтэрнэту. Як напрацоўваць сацыяльны капітал, які здольны ўплываць на грамадскі Рух унутры і па-за межамі Беларусі?

Таццяна раскажа і пакажа:
– З якога пытання пачынаць рух ды гары ўплыву на дэмакратычныя змены?
– Дзе і як шукаць сяброў і аднадумцаў?
– Розніца сетак не перашкаджае, калі вы ведаеце сваю фокус-суполку, але чаму вы павінны пакладаць кантэнт у розныя кішэні
– Старытэйлінг замест самапрэзентацыі. Як і чаму?
– Як камунікаваць з беларусамі ўнутры краіны ва ўмовах высокіх рызыкаў?

Лекцыя пройдзе пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Эберта.

Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы
https://zoom.us/j/96971370117?pwd=b3pDRC9ocitBdGo3YlQxVWJyUk81dz09

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас