Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Суверэнітэт Беларусі, правы чалавека і палітзняволеныя, крымінальная адказнасць для рэжыму – Стратэг…

*

Суверэнітэт Беларусі, правы чалавека і палітзняволеныя, крымінальная адказнасць для рэжыму 

– Стратэгічны дыялог паміж дэмсіламі Беларусі і ЗША распачаўся трыма панэльнымі пасяджэннямі з удзелам намесніцы дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд

Змест першай дыскусіі:

садзейнічанне дэмакратычнаму пераходу і дэмакратычным каштоўнасцям у Беларусі;

захаванне суверэнітэту Беларусі, процідзеянне ўплыву і кантролю Расіі;

забеспячэнне нагляднасці і актуальнасці дзейнасці дэмакратычных сіл для беларусаў у Беларусі.

Падчас другой дыскусіі былі абмеркаваны:

пытанні правоў чалавека, стрымліванне рэпрэсій;

забеспячэнне вызвалення палітзняволеных і намаганні па іх рэабілітацыі;

пытанні, звязаныя з працай (артыкул 33 Статута Міжнароднай арганізацыі працы, праца палітзняволеных і інш.).

Трэцяя дыскусія прысвечаная:

пытанням санкцыйнага ціску;

прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да прававой адказнасці за міжнародныя злачынствы ў межах універсальнай юрысдыкцыі, праз механізмы ААН і Міжнародны крымінальны суд.

З боку ўрада ЗША ўдзельнічалі: намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, пасол Роберт Гілхрыст, дырэктар Эканамічнага бюро Хізэр Якабсан, каардынатар Упраўлення санкцый Джым Малінакс, прадстаўнік Офіса Глабальнага крымінальнага правасуддзя Джэсі Дарэт і інш.

Спікеры з беларускага боку: кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валерый Кавалеўскі, прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова, жонка палітвязня, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, праваабаронца, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч, дарадца Офісу Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр,  прадстаўнік «Рабочага руху» Юрый Рававы, прадстаўнік ПЦ «Вясна» Алег Пашкевіч.

Як заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер на брыфінгу ў Вашынгтоне, ЗША не змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя. І нагадаў што 5 снежня ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і юрыдычных асоб, якія аказваюць падтрымку рэжыму.

#стратэгічны_дыялог_ЗША

@CabinetBelarus