УВАГА, ФЭЙК!Сёння раніцай невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам бы ад імя Офісу Святланы Ц…

УВАГА, ФЭЙК!

Сёння раніцай невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам бы ад імя Офісу Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя дадзеныя ў мэтах «запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі».

Мы афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя з’яўляецца фэйкам і, верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збору дадзеных беларусаў.

Па-першае, збор такіх дадзеных, калі пачнецца, то толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Па-другое, на бягучы момант збіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна!

Сачыце толькі за афіцыйнымі каналамі Кабінета, Офісу і нашага Прадстаўніцтва! Не паддавайцеся на правакацыі!

@BelarusiSvet