Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Гонар упрыгожвае: распавядзіце, чаму вы ганарыцеся быць беларускамі ды беларусаміПерад Новым годам …

*

Гонар упрыгожвае: распавядзіце, чаму вы ганарыцеся быць беларускамі ды беларусамі

Перад Новым годам прынята падводзіць вынікі: што было добрага, яскравага, захапляльнага. Мы прапануем крыху іншае: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы.

Мы захапіліся ініцыятывай людзей, якія распавядаюць пра нагоды для гонару. Яны расказваюць, чым беларускім ганарацца і як гэта выражаюць візуальна. Для нас, *Сумленных людзей, у гэтай ініцыятыве ёсць глыбіня. У жыццях беларусак ды беларусаў шмат праблем. Як агульных і ўсім вядомых, так і асабістых. І мы завальваем сябе імі і забываем, губляем сябе.

Але мы можам дапамагчы адно аднаму, ізноў уключыўшы сваю суперсілу — салідарнасць. Давайце нагадваць сабе і іншым нагоды для гонару. Шчыра распавядаць, як мы ганарымся беларускамі ды беларусамі. У нас пакуль няма звычкі шмат хваліць іншых — а саміх сябе адразу не — але яе можна трэніраваць. Святы — суперская нагода для такой трэніроўкі.

Хваліць людзей, ганарыцца імі — гэта ў тым ліку пра тое, каб самім ствараць пазітыўны і святочны настрой, якія б праблемы ні былі вакол.

Мы лічым, што ў беларусаў ды беларусак вельмі шмат разнастайных нагод для гонару! Перш за ўсё гэта людзі: і нашыя з вамі сучаснікі, і гістарычныя асобы. Гэта беларуская мова. Гэта наша шматвяковая гісторыя. Гэта музыка, творы і жывапіс, знакамітыя на ўвесь свет.

Нагадаем усім, якія мы крутыя. І пакажам, праз якія рэчы праяўляем нашу беларускую крутасць.

Як мы прапануем гэта зрабіць?
Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару. Ім будзе прыемна!

Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі, якімі мы натхняліся.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае