Падчас свайго падарожжа ў ЗША ў 1797 годзе Тадэвуш Касцюшка спыніўся ў гатэлі Рабінота, які ў той час знаходзіўся па гэтым адрасе ў Стакгольме. Там яго наведвалі дзясяткі гасцей — ад міністраў да пісьменнікаў і мастакоў. Адзін з іх, Карл Фрэдрык Брэда, хацеў напісаць яго партрэт. Аднак Касцюшка адмовіўся таму што быў у вельмі дрэнным фізічным стане. У той час была створана літаграфія па малюнку прыдворнага гравёра Марцінса, на якой Касцюшка быў намаляваны ляжачым на шэзлонгу. Папулярнасць госця была такая вялікая, што стакгольмцы стараліся абмежаваць рух карэт на вуліцы перад гатэлем, каб грукат капытоў і колаў па бруку не перашкаджаў яго адпачынку. Аднак ёсць падазрэнні, што хвароба магла быць падставай не сустракацца з каралём Густавам IV Адольфам, каб гэта не было расцэнена царом як антырасейскае выступленне.
На мурале напісана:
“Падчас свайго падарожжа ў ЗША ў 1797 годзе,Тадэвуш Касцюшка зрабіў прыпынак у гатэлі Рaбінота на гэтым месцы.
*Натхняльны лідар паўстання супраць расійскай і прускай акупацыі Рэчы Паспалітай (сучасныя Беларусь, Літва і Польшча).
*Праслаўлены герой вайны ЗША за незалежнасць.
*Непахісны барацьбіт за свабоду і актыўны супраціўнік рабства ў ЗША.
Тадэвуш Касцюшка лічыцца нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы, Літве і ЗША. Ганаровы грамадзянін Францыі.”