Дыяспара беларусаў у Быдгашчы і Торуні (Польшча) зрабіла свечы ваярам Палка Кастуся КаліноўскагаПер…

*

Дыяспара беларусаў у Быдгашчы і Торуні (Польшча) зрабіла свечы ваярам Палка Кастуся Каліноўскага

Перапрацавалі каля 50 кілаграмаў парафіна і старых свечак  і агаркаў у акопныя свечы. Яны ў хуткім часе паедуць да нашых ваяроў ва Украіну!

Дзякуй усім, хто далучыўся да данатаў, усім хто дапамагаў іх рабіць і тым хто, арганізаваў месца для такога варштата!

Схема адпрацаваная, будзем працягваць далей!

Запрашаем далучацца да гэтай справы:
1. Збірайце і перадавайце бляшанкі ад кансэрвацый, пойдуць амаль любыя. Каб перадаць іх пішыце @vitold_grodno. З Торуня таксама можам забраць.
2. Таксама працягваецца сбор сродкаў на парафін і іншыя матэрыялы для свеч, а можа і на што-небудзь іншае, карыснае для ваяроў. Сбор са справаздачай па спасылцы https://zrzutka.pl/f9urks


Жыве Беларусь!
Слава Украіне!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну