УВАГА, ФЭЙК!У інтэрнэце працягваюць з’яўляцца сайты, старонкі ў сацыяльных сетках і нават рэклама н…

УВАГА, ФЭЙК!

У інтэрнэце працягваюць з’яўляцца сайты, старонкі ў сацыяльных сетках і нават рэклама нібыта ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з мэтай збору дадзеных грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжою.

Заяўляем, што на бягучы момант Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай НЕ СКЛАДАЮЦЬ аніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта!

Любыя падобныя «зборы» варта лічыць правакацыяй спецслужб рэжыму з мэтай сабраць інфармацыю пра беларусаў па-за межамі краіны да афіцыяльных паведамленняў, якія выйдуць адначасова ў сацыяльных сетках:
Святланы Ціханоўскай
Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета

Беражыце сябе і свае асабістыя дадзеныя і сачыце за афіцыйнымі паведамленнямі