Шаноўны спадар Яська з пад Вільні!
З Тваім імем ідуць у боў Каліноўцы ва Украіне ў барацьбе з рашызмам, пабудаваным на хлусне і нянавясці.
Ты, мужны і нязломны, так палохаеш лукашыстаў, што яны аб’явілі цябе ворагам і тэрарыстам.
А ты данёс да нас толькі сваю любоў да Бацькаўшчыны:
“ -Кого любіш?
-Люблю Беларусь!
-То узаемна!”
Узаемна, кажам мы Табе, шаноўны Кастусь!
Ты данёс да нас сваю любоў да праўды:
«…Хутчей Неба і шчасце,
як праўду абмінем…» (Марыська чарнаброва)
Ты для нас усіх прыклад годнага Беларуса, і таму ў нас ніколі не апусцяцца рукі ў барацьбе за Вольную і Дэмакратычную Беларусь, межы якой Ты «пазначыў крывёю» 1-га лютага 1863 года і за якую ты аддаў сваё маладое жыццё!
За нашу і вашу волю!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!