Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася акцыя ўшанавання зна…

Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў, прысвяціўшых сваё жыццё Адраджэнню Вольнай Беларусі:

Тадэвуш Касьцюшка (4.02.1746-1817), націянальны герой Беларусі, якім як сваім нацыянальным героям ганарацца Польшча, ЗША і Францыя, адназначна засьведчыу‌ у сваім жыцьцяпісе: «Нарадзіу‌ся я ліцьвінам».
«Рамантычны каханак і авантурнік…адмау‌ляецца ад бліскучай кар’еры у‌ маладои‌ амэрыканскаи‌ дзяржаве, вяртаецца на радзіму, у Літву-Беларусь, каб ў 1794 стаць на чале антырасейскага вызвольнага пау‌станьня» (Ул. Арлоў);

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч (4.02.1808-1884), удзельнік антырасейскага вызвольнага паўстання 1863 года, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і літаратуры, напісаў за кратамі ў Менскім Пішчальскім замку неўміручаю, бліскучаю «Пінскую шляхту», а «пасля забароны паказваць свае спектаклі на беларускай мове на афіцыйных сцэнах, разам з дочкамі ездзіў па вёсках і разыгрываў прадстаўленні і школку хатнюю стварыў, вучыць дзетак па-беларуску…»(Л. Рублеўская). Да самай сьмерці шчыры патрыёт заставаўся пад наглядам паліцыі, а летась сёняшні рэжым прызнаў некалькі твораў Дуніна Марцінкевіча «экстрэмісцкімі», напрыклад «Гутарку строга Дзеда»:
«…Маскаль, кажуць, мае волю,
Палягчыць нам нашу долю,
Ой! Не верце таму, людзі,
Нічога з таго не будзе.
Калі б хацеў так зрабіць,
Даўно б то мусела быць…»

За нашу і вашу волю!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну