
Запрашаем вас на лекцыю з Ганнай Скрыган — географам, эколагам і эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі — на якой разбяромся, што адбываецца з нашай планетай.
Пра што пагаворым:
Хроніка зменаў: якія кліматычныя трэнды вызначаюць будучыню Зямлі (спойлер: справа не толькі ў тэмпературы).
Эфект даміно: як раставанне ільдоў у Арктыцы ці анамаліі ў акіяне непрыкметна ўплываюць на нас.
Пункт не вяртання? Што ўжо не спыніць, а на што людзі ўсё яшчэ могуць паўплываць.
Міфы і рэальнасць: чаму нават самыя перакананыя скептыкі больш не спрачаюцца з лічбамі, але ўсё яшчэ спрачаюцца наконт рашэнняў.
25 лістапада (серада), старт а 19:00 па Вільнюсе (20:00 па Менску)
Анлайн у Zoom
Бясплатна, але патрэбная рэгістрацыя.
Зарэгістравацца на лекцыю
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну