«Я выходжу» — напісаў Раман шэсць гадоў таму.
Сёння ў Беластоку выйшлі мы.
12 лістапада мы сабраліся разам, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Каб нагадаць пра тых, каго ўжо няма побач, і падтрымаць тых, хто сёння застаецца за кратамі.
Раман выйшаў у свой двор, бо яму было не ўсё адно. Ён хацеў абараніць тое, што яднае людзей: сваю прастору, свае сімвалы, сваю годнасць. Ён меў права бяспечна вярнуцца дадому. Меў права жыць.
Яго смерць пакінула боль, які не знік праз шэсць гадоў. Разам з ім засталося пытанне, на якое дагэтуль няма адказу справядлівага суда: хто панясе адказнасць?
Беспакаранасць дазваляе гвалту працягвацца. Таму мы не можам пагадзіцца з маўчаннем і забыццём.
Мы памятаем Рамана Бандарэнку, Вітальда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх, чыё жыццё забралі гвалт і рэпрэсіі. За кожным імем — чалавек, яго планы, любоў, родныя і сябры. Будучыня, якой яго пазбавілі.
Сёння нашы думкі таксама з палітвязнямі і іх сем’ямі. З усімі, хто чакае вяртання блізкіх, жыве ад ліста да ліста, змагаецца за іх здароўе і свабоду. Яны не павінны заставацца сам-насам са сваёй бядой.
Памяць патрабуе ад нас учынкаў: дапамогі, салідарнасці, настойлівасці ў патрабаванні праўды. Наша адказнасць перад загінулымі — працягваць працаваць дзеля Беларусі, у якой чалавечае жыццё будзе недатыкальным, а закон будзе абараняць кожнага.
Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў сёння. Дзякуй усім, хто захоўвае памяць і падтрымлівае іншых — тут, у Беларусі і па ўсім свеце.
Вечная памяць загінулым.
Свабоду ўсім палітвязням.
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну