
Беларусы засталіся без консульскай падтрымкі. Адсюль – многія праблемы з дакументамі.
Мы ведаем, колькі нерваў і часу сыходзіць на кожную паперку. Таму мы працягваем збор інфармацыі ад беларусаў, якія жывуць у Італіі.
Навошта гэта трэба?
Паказаць маштаб праблем італьянскім установам і разам шукаць сістэмныя рашэнні. Але без вашых рэальных гісторый у нас проста не будзе важкіх аргументаў для сустрэч з чыноўнікамі.
Што нам важна ведаць?
Абсалютна ўсё. Праблемы ў камуне, адмовы ў банках, пратэрмінаваны пашпарт… Нават калі ваша сітуацыя падаецца вам занадта дробнай — напішыце пра яе.
Гэта бяспечна?
Так, запаўненне анкеты ананімнае. Нам патрэбны факты і статыстыка, а не вашы асабістыя дадзеныя.
Спасылка на анкету https://forms.gle/yFhnG4QkXfTos6Hd8
Гэта – збор інфармацыі не ў «шуфлядку». І ён мае значэнне.