«Чужыя сярод сваіх»: лекцыя пра інвазіўныя відыЧаму баршчэўнік захоплівае цэлыя палі, а залатарнік а…

Беларусы Замежжа

«Чужыя сярод сваіх»: лекцыя пра інвазіўныя віды

Чаму баршчэўнік захоплівае цэлыя палі, а залатарнік альбо клён выцясняюць нашы родныя расліны? Запрашаем на анлайн-лекцыю, дзе мы абмяркуем адну з самых непрыкметных, але глабальных экалагічных праблем нашага часу — біялагічныя інвазіі.

Спікерка: Ірына Макарэвіч, эколаг, спецыялістка па пытаннях захавання біяразнастайнасці.

Што даведаемся на лекцыі?

У чым розніца паміж мясцовымі, інтрадукаванымі і інвазіўнымі відамі?
Якія расліны небяспечныя для нашай экасістэмы, а якія не?
Як інвазіўныя віды трапляюць на новыя тэрыторыі і чаму ім так лёгка ў нас прыжыцца?
Як змяняюцца лясы, лугі і вадаёмы, чаму пакутуюць мясцовыя віды і што рабіць?

29 кастрычніка а 19:00 (па Вільнюсе)
Анлайн у Zoom
Удзел бясплатны, але патрэбная
рэгістрацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну