Запрацаваў анлайн-рэсурс для дапамогі беларусам у Польшчы з дакументамі і банкаўскімі пытаннямі

Беларусы Замежжа

Запрацаваў анлайн-рэсурс для дапамогі беларусам Польшчы. Сайт “Białorusini a Dokument Podróży” створаны для прававой і практычнай дапамогі суайчыннікам у афармленні праязных дакументаў і вырашэнні банкаўскіх праблем.

Ініцыятыва накіравана на падаўжэнне тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента да двух гадоў, а таксама на замацаванне яго статусу як дакумента пасведчання асобы.

Таксама рэсурс дапаможа вырашаць праблемы з польскім Bank Millennium, для гэтага там размешчаны ўзоры рэкламацый для банка.