Асацыяцыя Талака і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці прапануюць курсы італьянскай мовы

Беларусы Замежжа

Хто прагне навучацца італьянскай мове?

Асацыяцыя “Талака”, Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі з падтрымкай Fondazione CR Firenze прапаноўваюць навучанне на 3-х узроўнях. Вядома, у залежнасці ад ведаў і падрыхтоўкі ўдзельнікаў.

У каго прыярытэт пры залічэнні на курсы?

асобы, якія звярнуліся па міжнародную абарону ў Італіі;
ужо яе маюць;
стала жывуць у Італіі.


Разам з тым рэгістрацыя адкрытая для ўсіх ахвочых. Колькасць месцаў абмежаваная.

Запоўніце рэгістрацыйную анкету. У ёй знойдзеце тэст на праверку ўзроўня ведання мовы — ён абавязковы!
https://forms.gle/HKiguMbtvUioXkEE7

Далучайцеся і працягвайце вывучаць італьянскую мову! Яна — прыўкрасная!..