У Таліне адбылася традыцыйная ноч (НЕ)расстраляных паэтаўУ івенце, арганізаваным у Місіі дэмакратыч…

Беларусы Замежжа

У Таліне адбылася традыцыйная ноч (НЕ)расстраляных паэтаў

У івенце, арганізаваным у Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі, прыняла ўдзел Святлана Ціханоўскай, прадстаўнікі і прадстаўніцы замежных дэлегацый і, упершыню, міністарка культуры Эстоніі Heidy Purga, якая прачытала вершы рэпрэсаваных паэтаў на эстонскай мове. Раней перакладаў вершаў рэпрэсаваных паэтаў на эстонскую мову не было. Дадзеныя пераклады з’явіліся ў мінулым годзе дзякуючы Беларускаму дому ў Таліне.

Прагучалі вершы Юлія Таўбіна, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Ізі Харыка, Зямы Піваварава і іншых.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел і прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Эстоніі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас