“ТАЛАКА” ЗБІРАЕ ІНФАРМАЦЫЮ!Паступіць у італянскую навучальную ўстанову — паўсправы. Сапраўдны квэст …

Беларусы Замежжа

“ТАЛАКА” ЗБІРАЕ ІНФАРМАЦЫЮ!

Паступіць у італянскую навучальную ўстанову — паўсправы. Сапраўдны квэст можа быць крыху пазней.
Прыгожая мара пра навучанне часам сутыкаецца з жорсткай бюракратыяй. Апастылі, даведкі аб даходах і складзе сям’і, немагчымасць усё гэта сабраць… Як бег з перашкодамі.

Часам кожны застаецца са сваёй праблемай сам-насам і проста спрабуе выжыць у гэтым працэсе. Але разам мы можам паўплываць на сітуацыю! Ідзе збор гісторый, каб скласці выразную карту праблем. Гэтыя “студэнцкія” працэдуры могуць быць больш простымі і зразумелымі.

Падзяліцеся досведам! Запоўніце форму. Альбо напішыце нам на пошту: [email protected]

Вашыя гісторыі, ваш удзел у апытанцы і неабыякавасць — гэта нашая зброя ў дыялогу за лепшыя ўмовы для беларусаў. Разам справімся!