«Дзяды» — канцэрт-рэквіем Сяргей Чарняк  Варшава • Беласток • ВільняТры гарады — адна сустрэча з бе…

Беларусы Замежжа

«Дзяды» — канцэрт-рэквіем Сяргей Чарняк  Варшава • Беласток • Вільня

Тры гарады — адна сустрэча з беларускай паэзіяй, музыкай і памяццю.

Запрашаем на асаблівы музычна-паэтычны вечар «Дзяды». У выкананні Сяргея Чарняка вершы класікаў беларускай паэзіі загучаць пад акустычную гітару.

Гэты канцэрт — даніна памяці продкаў і роздум пра тое, што яднае пакаленні. Пра нашы карані, любоў і страту, мінулае і надзею. Пра словы, якія застаюцца з намі, нават калі іх аўтараў ужо няма.

ВАРШАВА — 22 кастрычніка, 19:00 Beer Station · Żurawia 22

БЕЛАСТОК — 24 кастрычніка, 19:00 Beer4U · Legionowa 14/16 lok

ВІЛЬНЯ — 25 кастрычніка, 18:00 Карчма 1863 · Bokšto g. 2

Уваход на ўсе канцэрты — данат. Ваш унёсак — падтрымка музыкі і жывой беларускай культуры.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў. Будзем слухаць, успамінаць і адчуваць сувязь з тымі, хто быў да нас.

Пакуль мы памятаем — сувязь жыве.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну