Да 10 000 еўра на навучанне для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад рэпрэсійАсвоіць новую прафе…

Беларусы Замежжа

Да 10 000 еўра на навучанне для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Асвоіць новую прафесію, вывучыць мову для працы ці пацвердзіць свой дыплом за мяжой — з гэтымі выдаткамі можа дапамагчы праграма Еўрапейскага саюза EU4Belarus — SALT.

Падтрымка прызначаная для беларусаў і беларусак, якія праз палітычны пераслед страцілі магчымасць працаваць або працягваць адукацыю. 

Праграма можа аплаціць да 10 000 еўра на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, а таксама прызнанне дакументаў аб адукацыі.

Для ўдзелу трэба пацвердзіць факт рэпрэсій і скласці план навучання з тлумачэннем, як яно дапаможа ў прафесійным развіцці. Адукацыйныя паслугі павінны аказвацца пастаўшчыкамі з ЕС

Умовы ўдзелу і форма заяўкі