У Цюрыху нагадалі пра беларускіх палітвязняўУ швейцарскім Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з белар…

Беларусы Замежжа

У Цюрыху нагадалі пра беларускіх палітвязняў

У швейцарскім Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прымеркаваная да Дня маці.

У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, былыя палітвязні, неабыякавыя швейцарцы, а таксама праваабаронцы міжнароднай арганізацыі Libereco.

Удзельнікі акцыі звярнулі ўвагу еўрапейскай супольнасці на праблему палітвязняў у Беларусі, расказалі пра цяжкі лёс маці, якія знаходзяцца за кратамі, і выказалі падтрымку іх сем’ям.

Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні