Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюцца на розных…

Беларусы Замежжа

Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюцца на розных вышынях? Дзякуючы гэтаму яны чуюць мыш нават пад тоўстым пластом снегу, але… зусім не бачаць у поўнай цемры (насуперак папулярным міфам)!

Совы — мабыць, самыя таямнічыя і міфічныя птушкі, але заўважыць іх у прыродзе — гэта цэлае мастацтва. Запрашаем на вельмі цёплую і карысную лекцыю з вядомым арнітолагам Дзянісам Кіцелем.

Што абмяркуем на лекцыі:

Чым харчуюцца совы і як яны палююць (паверце, там шмат цікавага).
Як іх знайсці і вывучаць? Парады для тых, хто хоча заўважаць больш падчас прагулак на прыродзе.
Птушыная майстэрня: як правільна зрабіць і павесіць дамкі, каб совы захацелі там пасяліцца.

Субота, 19 верасня ў 16:00 па Тбілісі (15:00 па Вільнюсу)
Анлайн у Zoom
Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну