24 лютага- Беларуская дыяспара Беластока сумесна з гарадскімі ўладамі Беластока і украінскай дыяспарай правялі акцыю салідарнасці з народам Украіны, пад назвай “Разам супраць расейскай агрэсіі”.
Расія ўварвалася два гады назад на тэрыторыю Украіны. Пуцін і Лукашэнка ваенныя злачынцы!
Мы супраць:
расейскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі- гэта акупацыя Беларусі.
вайны ў дачыненні да Украіны і ваеннай пагрозы Еўрапейскаму Звязу з боку пуцінскай і лукашэнкаўскай дыктатур.
уцягвання народу Беларусі ва ўзброеныя канфлікты расейскай дзяржавы.
Маштабная акцыя прайшла ў цэнтры Беластоку. У акцыі прыняла ўдзел больш за 500 чалавек.
На акцыі выступілі:
– Яцэк Бжазоўскі Ваявода Падляшскі,
-Збігнеў Нікіторавіч намеснік мэра горада Беластока,
прадстаўнікі беларускай і украінскай дыяспары.
Беларусы, украінцы, жыхары Беластока трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі, вялікі банэр”Разам супраць расейскай агрэсіі” і плакаты” Russian Army Go Home”, “Не акупацыі Беларусі”, “Крэмль рукі прэч ад Украіны” і іншыя.
Хвіліннай маўчання ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяраў гэтай жудаснай вайны, загінулых ваяроў і мірных жыхароў.
Беларусы Беластока выказаць сваю удзячнасць ўсім людзям якія выступаюць супраць ваеннай агрэсіі Крэмля на Украіне.
Слава Украіне
Жыве Беларусь
Слава героям!
Рускі ваенны карабель, ідзі на …!