Два гады як расейскае ўварванне ва Украіну пазначыла ў нашых жыццях забытае з часоў нашых дзядоў і прадзедаў – «да вайны».
Два гады, як паляцелі расейскія ракеты і самалёты, паехалі расейскія танкі і бронемашыны, у тым ліку, і з тэрыторыі Беларусі.
Два гады, як мы схіляем галаву перад мужнасцю ўкраінскага народу і захапляемся майстэрствам Узброеных сіл Украіны. Два гады, як мы смуткуем па чалавечых стратах і па разбураных украінскіх гарадах і вёсках.
Але вайна закранула не толькі ўкраінцаў: хаўрус Лукашэнкі з Пуціным стаўся чорнай плямай на гісторыі нашай дзяржавы. Два гады як беларускія добраахвотнікі і рэйкавыя партызаны рызыкуюць і ахвяруюць сваімі жыццямі, каб паказаць, што ў гэтай вайне беларусы на баку цывілізаванага свету, на баку Украіны.
Бо вайна стварыла новую пагрозу і для Беларусі: моцна аслабіла суверэнітэт і паставіла на край нашу незалежнасць, што дазволіла яшчэ больш пашырыць расейскую прысутнасць. Саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі, размяшчэнне на нашай зямлі расейскай ядзернай зброі і прыгожынскіх галаварэзаў – гэтым злачынныя дзеянні супраць Украіны і Беларусі не скончыліся. Пагроза для нашай краіны паглыбляецца.
І ўсё гэта – за апошнія два гады. Два гады, якія ўсе, хто не прадаў сумленне і Радзіму за расейскія рублі, жывуць у стане ваеннага часу. Два гады, якія мы марым і імкнемся да ўзнікнення новага – «пасля вайны».
Упэўненыя, што гэтая мэта стане бліжэй, калі Беларусь будзе вольнай, незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай. І гэта стане магчыма тады, калі Украіна пераможа і адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт ува ўсіх сваіх межах.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!