Адкрыта рэгістрацыя на Канферэнцыю «Новая Беларусь» 8–9 жніўня ў Варшаве

Беларусы Замежжа

Не адкладайце на потым! Адкрыта рэгістрацыя на Канферэнцыю «Новая Беларусь»

8–9 жніўня сустракаемся ў Варшаве на Канферэнцыі «Новая Беларусь» — два дні знаёмстваў, размоваў, вельмі нязручных пытанняў, ідэяў і сустрэчаў, якія не трапяць ні ў адзін запіс эфіру.

Каб далучыцца, трэба зарэгістравацца:
форма для ўдзельнікаў Канферэнцыі;
акрэдытацыя для медыя.

Магчыма, менавіта вашага голасу, пытання ці ідэі не хапае беларусам і беларускам! Далучайцеся!