21 траўня ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прымеркаваная да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіны смерці Вітольда Ашурка ў няволі
Беларусы Беластока сабраліся ў скверы Вольнай Беларусі каля консульства РБ, каб нагадаць: у беларускіх турмах і сёння застаюцца тысячы людзей, пакараных за праўду, свабоду і грамадзянскую пазіцыю.
Акцыя пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра ўсіх загінулых у турмах і засценках рэжыму. Падчас мерапрыемства гучалі словы падтрымкі палітвязням, успаміны пра перажытыя рэпрэсіі і заклік не забываць пра тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі.
У акцыі ўзялі ўдзел беларусы Беластока, прадстаўнікі польскай супольнасці і журналісты. Удзельнікі трымалі плакаты ў падтрымку беларускіх палітвязняў, у тым ліку музыкаў гурта «Tor Band», журналістаў і культурных дзеячаў, асуджаных рэжымам.
Гэта была вельмі важная акцыя памяці, болю і салідарнасці.
Мы не маем права маўчаць.
Не маем права стаміцца.
Не маем права спыніцца.
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
#палітвязні
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну