Учора, 13 траўня, беларусы рэгіёнаў Савой ў Францыі прадставілі стэнд пра Беларусь на Свяце Еўропы ў Ансі
“Мы распавядалі пра гісторыю і культуру нашай краіны, а таксама пра выбітных беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю і культуру Францыі.
Шматлікія жыхары і госці горада даведаліся пра жорсткія рэпрэсіі рэжыму ў Беларусі, пра палітычных вязняў і вымушаных уцекачоў, а таксама пра падтрымку беларусамі Украіны. Мы дапамагалі людзям лепш зразумець розніцу паміж беларускім народам і дыктатурай, якая захапіла ўладу ў краіне.
Усе суразмоўцы выказалі словы падтрымкі беларусам у нашай барацьбе за свабоду, чалавечую годнасць, нацыянальную спадчыну і беларускую мову.
Жыве Беларусь! “
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну