Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказвац…

*

Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказваць ім рэальную дапамогу»

Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Госці мерапрыемства рэпрэзентуюць 21 краіну свету і больш за 100 ініцыятываў.

У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы:

«Вельмі часта мы, беларусы, сябе недаацэньваем. Нам можа здавацца, што нас мала, што мы ні на што не ўплываем. Многія расчароўваюцца, стамляюцца, адыходзяць ад справаў. Але мы ні на што не ўплываем толькі тады, калі не дзейнічаем».

«Я цудоўна разумею: ёсць вялікая спакуса – вярнуцца нарэшце да спакойнага, размеранага жыцця. Але калі рухацца ў плыні руціны, мы рызыкуем згубіць не толькі сваю краіну, сваіх людзей, але і саміх сябе».

«Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам, якія змагаюцца ўнутры краіны, а аказваць ім рэальную дапамогу і адстойваць беларускія інтарэсы за мяжой. Падтрымліваць сем’і палітзняволеных. Клапаціцца пра тых, хто зазнаў пераслед і застаўся без працы і без дома. Лабіраваць пытанне візаў і міжнароднай дапамогі. Дабівацца прыцягнення да адказнасці злачынцаў рэжыму. І безумоўна, дапамагаць Украіне і набліжаць яе перамогу».

«Мы з вамі сапраўдная сіла. Магчыма, пакуль не арганізаваная ідэальна. Але нам нішто не замінае ўдасканаліць сваю працу. І для гэтага мы сёння сабраліся тут».

https://youtu.be/ROXOr5DI214
Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць людзям унутры, а аказваць дапамогу»

Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Госці мерапрыемства рэпрэзентуюць 21 краіну свету і больш за 100 ініцыятываў.

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://tsikhanouskaya.org/be/event/kanferencyya…