Узгадайце 2020 год. Як па адным позірку ці жэсту мы бачылі адзінадумцаў і разумелі, што мы не адны,…

Узгадайце 2020 год. Як па адным позірку ці жэсту мы бачылі адзінадумцаў і разумелі, што мы не адны, нас шмат.

Узгадайце, як беларусы не толькі ўнутры але і па ўсім свеце аб’ядналіся, дапамагалі і падтрымлівалі адно аднаго.
Гэта была сапраўдная моц і салідарнасць!

Так, тады, у 2020 годзе, рэжым Лукашэнкі ўстрымаўся, але мы паказалі ўсяму свету, што дадзены грамадзянін з трэскам прайграў выбары і ня мае падтрымкі народу.

Як і следавала чакаць, Лукашэнка іспужаўся. Менавіта праз гэта паследаваў цэлы шэраг жорскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Мэтаю рэпрэсіяў – знішчыць і зламіць волю народа, прымусіць здацца і адмовіцца ад будучыні для краіны.

Калі мы адны, нас лёгка зламіць, але калі нас шмат – гэта зрабіць ня так проста!

Бeларусы, падтрымліваце адно аднаго, дзе бы вы не знаходзіліся!

Беражыця сябе і блізкіх!

Капіце сілы, досвед і веды для барацьбы за перамогу, за дэмакратычную і незалежную Беларусь!

Не паддавайцеся маніпуляцыям з боку псеўдаапазіцыі. Глядзіце на паступкі і вынікі дзейнасці, і не прымайце на давер абяцанні і прыемныя размовы.

Наша будучыня і будучыня нашых дзяцей у нашых руках!

Усё абавязкова атрымаецца!

З Днём Волі, дарагія беларусы!

Беларуский Женский Фонда

#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну