Даслалі ў чат-бот “Беларусы! Сёння, 25 сакавіка, мы адзначаем Дзень Волі – 106-ю гадавіну абвяшчэнн…

Даслалі ў чат-бот

“Беларусы! Сёння, 25 сакавіка, мы адзначаем Дзень Волі – 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта дзень, калі нашыя продкі абвясцілі права Беларусі на самавызначэнне, на свой лёс.

Гэты дзень напаўняе нашыя сэрцы гонарам за нашу гісторыю, за нашу культуру, за нашу мову. Ён нагадвае нам аб тым, што мы – адзіны народ, здольны на вялікія справы.

Але сёньня мы ня можам сьвяткаваць у поўнай меры. Наша Радзіма знаходзіцца пад прыгнётам дыктатуры таракана. Тысячы беларусаў, змагароў за свабоду, знаходзяцца за кратамі. Сотні тысяч, у сувязі з рэпрэсіямі, вымушаны былі пакінуць свае дамы і шукаць прытулак у іншых краінах.

Але мы не здаемся! Мы працягваем барацьбу за свабоду і дэмакратыю. Мы верым, што Беларусь будзе свабоднай, а Дзень Волі стане сапраўдным святам для ўсіх беларусаў.

У гэты дзень я хачу выказаць сваю салідарнасць з усімі палітвязнямі, з усімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі.

Свабоду ўсім палітвязням!

Няхай кожны беларус зможа вярнуцца дадому!

Жыве Беларусь!”

#ДзеньВолі

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну