Мэпінг праблемаў беларусаў у замежжы
Падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева прэзентавала праект па мэпінгу праблем беларусаў у выгнанні – тое, што для тысяч беларусаў і беларусак за мяжой дагэтуль застаецца штодзённай рэальнасцю: няма доступу да дакументаў, складана легалізавацца, праблемы з банкамі, візамі, бяспекай і нават базавымі адміністрацыйнымі працэдурамі. Менавіта таму Народныя амбасады Беларусі пачалі гэтую сістэмную працу: не проста збіраць асобныя гісторыі, а ствараць мапу праблем, рызык, добрых практык і магчымых рашэнняў.
У межах праекта плануецца праца з экспертамі ў 20 краінах — гэта прадстаўнікі Народных амбасад, місій дэмакратычнай Беларусі, дыяспаральных арганізацый, юрысты і адвакаты. На аснове іх досведу будуць падрыхтаваныя 20 policy papers па краінах, а таксама агульны аналітычны дакумент з рэкамендацыямі.
У цэнтры ўвагі — самыя вострыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні:
— адсутнасць дзеючага пашпарта;
— цяжкасці з ВНЖ і travel documents;
— праблемы з апастылямі, дыпломамі, дакументамі на дзяцей;
— банкаўскія рахункі і візы;
— рызыкі бяспекі, у тым ліку пераслед праз Інтэрпол і пагрозы для актывістаў.
Але гэты праект — не толькі пра праблемы. Ён таксама пра тое, што ўжо працуе. У прэзентацыі згадваліся і канкрэтныя паспяховыя практыкі: прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў, выдача пашпартоў замежніка, адкрыццё рахункаў па travel document, дэкларацыі замест асобных даведак, міжведамасныя працоўныя групы. Гэта значыць, рашэнні ёсць — і іх трэба рабіць бачнымі, сістэматызаваць і прасоўваць далей.
Вынікі праекта будуць выкарыстаныя для далейшай адвакацыі ў Еўрасаюзе, Радзе Еўропы, ПАРЭ, у нацыянальных урадах і парламентах, а таксама ў працы беларускіх дэмакратычных структураў.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы фонду GMF.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас