Кракаў! Беларускі тэатр едзе да вас!У траўні на ўсіх балотах, па ўсіх лясах салаўі спявалі пра смаж…

Беларусы Замежжа

Кракаў! Беларускі тэатр едзе да вас!

У траўні на ўсіх балотах, па ўсіх лясах салаўі спявалі пра смажаныя скваркі. А наш спеў пра тое, што ўжо 17 чэрвеня беларуска-польска-украінская каманда дзёрзкіх жанчын прынясе вам спектакль паводле кнігі-бестселера Евы Вежнавец «ПА ШТО ІДЗЕШ, ВОЎЧА?», дзе бязлітасная рэчаіснасць трапляе ў беларускія балоты і ператвараецца ў магічны рэалізм, з якога немагчыма вынырнуць, але і заставацца назаўсёды не стае.

17 чэрвеня, 19:00 / Кракаў, MOS
Квіткі па спасылцы ці ў касах Empik па ўсёй Польшчы! А па промакодзе INEX2026 вы атрымаеце зніжку 10% (код дзейнічае да канца траўня).

Ролі выконваюць: Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская, Моніка Давідзюк, Olha Hryhorash

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

Яшчэ больш цікавостак у нашых сетках
Instagram | Facebook | Telegram

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну