6–7 ТРАЎНЯ | Дзве сустрэчы з брытанскімі даследчыкамі ў Вільнюсе
На гэтым тыдні ў Беларускім доме адбудуцца два вечары, прысвечаныя асэнсаванню чарнобыльскай тэмы праз навуку і мастацтва.
Рэгістрацыя
Дзе? Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius)
Уваход: вольны (вітаюцца данаты).
Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
На гэтым тыдні ў Беларускім доме адбудуцца два вечары, прысвечаныя асэнсаванню чарнобыльскай тэмы праз навуку і мастацтва.
6 траўня (серада) | 18:30
Лекцыя доктара Алана Флауэрса
Доктар Алан Флауэрс (Dr. Alan Flowers) — фізік і праваабаронца, які прысвяціў значную частку кар’еры вывучэнню Чарнобыля і папулярызацыі беларускай культуры. Як старшыня Англа-беларускага таварыства, ён прапануе погляд на тое, як за 40 гадоў змянілася навуковае і грамадскае ўспрыманне аварыі на ЧАЭС.
Рэгістрацыя
7 траўня (чацвер) | 18:30Рэгістрацыя
Творчы вечар доктара Джайлса Сазэрлэнда
Джайлс Сазэрлэнд (Dr. Giles Sutherland) — паэт і арт-крытык выдання The Times Scotland. У сваіх паэмах ён даследуе тэмы ландшафту і экалагічнай адказнасці. Гэта будзе размова пра тое, як паэзія дапамагае артыкуляваць складаны досвед і захоўваць прыродную спадчыну.